
Абмеркаваць праблемы, а іх усё больш і яны розныя. У Варшаве другі польска-беларускі экспертны форум імя Рамана Скірмунта сабраў экспертаў у розных галінах ад міжнароднай бяспекі да грамадскай супольнасці. Андрэй Казакевіч з інстытуту «Палітычная сфера», адзін з арганізатараў канферэнцыі – акрэсліў накірункі і кажа: «форум становіцца рэгулярнай экспертнай пляцоўкай».
Андрэй Казакевіч: Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай перажываюць далёка не лепшыя часы. Шмат спрэчных момантаў. Ёсць шмат актуальных патэнцыйных канфліктаў. Усё гэта патрабуе асэнсавання. Патрабуе нармальнай экспертнай дыскусіі паміж экспертамі Беларусі і Польшчы, каб лепш разумець сітуацыю і лепш разумець куды рухацца далей.
РР: Калі мы гаворым з перспектывы 2024 года, сённяшняга дня, якія найважнейшыя праблемы?
Андрэй Казакевіч: На жаль, бяспека, ваенныя пагрозы, так званыя гібрыдныя пагрозы, у тым ліку эміграцыйны крызіс. Гэта аснова двухбаковых адносін. Зараз яны канфрантацыйныя. Можна сказаць, што мы знаходзімся на мінімуме. Мы не ведаем, што будзе ў будучым, але зараз яны найгоршыя за ўсю гісторыю беларускай незалежнасці. Таму, на жаль, так. У асноўным гэта ўзаемныя абвінавачванні ва ўзброеных агрэсіях, нядобразычлівых актах, з беларускага боку ёсць шмат дэзінфармацыі што тычыцца амбіцый Польшчы далучыць да сябе частку беларускіх тэрыторый, або пра нейкія планы вайсковага ўварвання. Прычым магчымасць агрэсіі ўведзена ў беларускія дакументы. Таксама з польскага боку ёсць шмат момантаў, што Беларусь разглядаецца як агрэсіўная краіна, як краіна, якая нясе непасрэдную пагрозу для бяспекі Польшчы.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
На пяці розных дыскусійных панэлях выступіла каля трох дзясяткаў экспертаў.
Беларускае Радыё Рацыя






