21 чэрвеня ў Варшаве прайшоў круглы стол «Сход неабыякавых». У сходзе прынялі ўдзел больш 100 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі беларускіх дыяспар з 12 краін.
Мерапрыемства доўжылася з 9.00 да 18.00 гадзін. Было вельмі шмат выступоўцаў па пяці розных па тэмах секцый.

Георгій Дзмітрук
Гаворыць адзін з арганізатараў сходу, сустаршыня Партыі БХД Георгій Дзмітрук:
– Я задаволены, што тут прысутнічае дэмакратыя. Вельмі нялёгка, вельмі складаныя дыскусіі. Вельмі эмацыйныя дыскусіі, на мяжы бойкі. Але ж менавіта так калі-нікалі выглядае дэмакратыя.
Перад першым выступам адбыўся скандал: людзі адвярнуліся спінамі да дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вяоркі падчас яго выступу, самыя гарачыя пачалі нешта крычаць, чулася слова: ганьба.

Франак Вячорка:
– Я спецыяльна прыехаў да вас з Вільні, каб з вамі паразмаўляць. Нам трэба шукаць тое, што нас яднае. Мы мусім дамагацца вызвалення нашых палітвязняў. Таму што тое, што вы адварочваецеся спінай, яно не дапамагае вызваленню палітвязняў.
Арганізатары сходу Георгій Дзмітрук і Яўген Вільскі шкадуюць, што так адбылося. Яны лічаць, карысней было б выслухаць Франака Вячорку, задаць яму пытанні, якія хвалявалі ўдзельнікаў круглага стала.

Беларускае Радыё Рацыя






