Беларусы Варшавы, якім забараніў дыктатар удзел у выбарах, выйшлі на акцыі, прайшлі па цэнтры Варшавы маршам, правялі форум «Беларусы годныя лепшага».
Гэта рабілася, каб паказаць і расказаць свету, што ў Беларусі створаны ўмовы не для выбараў, а для спецаперацыі пад кодавай назвай «выбары».



















Падчас форуму лідары меркаванняў з розных сфер падзяліліся думкамі пра будучыню Беларусі. Выступы спікераў дапаўнялі музычныя нумары. Было досыць цікава, многа пачута. Святлана Ціханоўская гаварыла пра палітвязняў, ініцыятывы і заклікала беларусаў да патрыятычных пачуццяў:
– Каб іншыя палюбілі Беларусь, перш за ўсё мы павінны любіць яе, любіць моцна. І мы павінны любіць яе нават тады, калі цяжка. Калі здаецца, што ўсё згубіла сэнс, калі кепскія навіны забіраюць апошнія сілы.
Удзельнікі форуму мелі свае думкі наконт будучыні Беларусі, некаторых засмуціла, што і на маршы, і на форуме чакалі больш беларусаў, кажуць былыя палітвязні:
– Там столькі чалавек сядзіць, столькім патрэбна падтрымка, трэба заяўляць на ўвесь свет, што нас вельмі многа. Але атрымліваецца, што нас ужо не так і шмат.

Спікераў было шмат. Франак Вячорка расказаў пра новы пашпарт і заахвочваў яго набыць. Валер Мацкевіч агучыў праект сацыяльнай праграмы. Артыстычным было выступленне Таццяны Мартынавай, слушна пра медыя сказаў Сцяпан Пуціла. Апошнім выступоўцам прыйшлося выступаць перад паўпустой залай.
Беларускае Радыё Рацыя






