BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве масавы мітынг пратэсту

Foto: PAP/Przemysław Piątkowski

На «Марш свабодных палякаў» выйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Падставай для пратэстаў стала ўчарашняе затрыманне былых кіраўнікоў МУС Польшчы – Марыюша Каміньскага і Мацея Вонсіка. Прысутныя выступаюць таксама за вольнасць медый. Менавіта гэта было першай прычынай склікання масавай акцыі.

Мітынг быў заяўлены партыяй “Права і Справядлівасць”. Ён пачаўся а 16-й гадзіне перад Сэймам Рэспублікі Польшча. На акцыі выступіў старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі, які крытыкаваў новую ўладу за беззаконне і назваў яе не польскай, а выразна нямецкай.

Гарадскія ўлады Варшавы ацэньваюць колькасць удзельнікаў маршу на 30 тысяч чалавек, арганізатары акцыі мяркуюць, што прыйшло і прыехала больш 200 ці нават 300 тысяч.