У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбывалася Анты-Канферэнцыя “Belarusian ID Revival Days”. Яе ладзіла Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні. У падзеі прымалі ўдзел палітычныя, грамадскія і культурныя дзеячы.
Сімвалам анты-канферэнцыі “Belarusian ID Revival Days”, якая адбылася ў Варшаве, стаў зімародак. “Гэтая птушка была абраная невыпадкова”, – распавёў суарганізатар падзеі, філосаф Павел Баркоўскі.
– На плакатах гэтай канферэнцыі намалявана адметная птушка. Птушка, якая ёсць у Беларусі, але, можа быць, не так часта сустракаецца звычайным людзям. Кожны можа паспрабаваць дагадацца, чаму менавіта зімародак, як птушка, якая нараджаецца ўзімку, а квітнее ўвесь астатні час, выбрана ў якасці сімвалічнага патрона гэтай канферэнцыі. Спачатку гучала самая простая асацыяцыя – птушка Фенікс, якая памірае і адраджаецца з попелу. Але мы вырашылі, што нашая птушка павінна быць больш нацыянальна арыентаванай.
Таксама падчас падзеі яе ўдзельнікі маглі напісаць, з чым яны асацыюць адраджэнне. Паперкі для запісаў таксама былі зробленыя ў выглядзе птушак. Сярод адказаў сустракаліся “жанчына”, “гісторыя”, “стылёва”, “Беларусь у сэрцы”.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя