BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Слуханні Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай Радзе

У Варшаве прайшлі слуханні кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе: https://www.youtube.com/live/zXpiWKadhj0.

Святлана Ціханоўская

Фармат слуханняў прадугледжваў даклад па канкрэтных выніках працы за мінулы перыяд і сесію пытанняў-адказаў.

Святлана Ціханоўская і Арцём Брухан
Павел Латушка
Святлана Ціханоўская і Арцём Брухан

«Дэмакратычныя сілы сёння робяць тое, што павінна рабіць нармальная дзяржава – вырашаць праблемы сваіх грамадзян, абараняць іх правы і адстойваць інтарэсы краіны на міжнароднай арэне. Рэжым Лукашэнкі робіць усё наадварот. Ён пераследуе сваіх грамадзян, а краіну заганяе ў ізаляцыю”, – заявіла на слуханнях Святлана Ціханоўская.

Таксама яна адзанчыла, што “перамены ў Беларусі будуць, шмат у чым залежыць ад вынікаў расейскай вайны супраць Украіны. Ёсць імавернасць, што ўсё ж будзе падпісана мірнае пагадненне. І калі гэта адбудзецца, увага зноў вернецца да Беларусі. І вельмі верагодна, што адчыніцца новае вакно магчымасцяў, і для нас будзе вельмі важна гэтым гэтай магчымасцю скарыстацца і не дазволіць Расеі замацаваць свой кантроль над Беларуссю, каб не страціць канчаткова суверэнітэт”.

Беларуская дэмакратычная лідарка заявіла, што план «Перамога» не апраўдаў ускладзеных на яго чаканняў і быў памылкай. Сярод іншых памылак яна назвала недастатковую працу з літоўскім грамадствам, што дазволіла прапагандысцкім наратывам паўплываць на стаўленне да беларусаў у Літве. Таксама яшчэ адной праблемай яна лічыць публічныя ўнутраныя сваркі ў дэмакратычным руху.

* * *

Святлана Ціханоўская не мае намеру балатавацца на справядлівых выбарах прэзідэнта Беларусі. Галоўная задача яе дзейнасці  палягае ў тым, каб прывесці беларусаў да новых — шчырых і справядлівых — выбараў. Пра гэта сама  Святлана Ціханоўская сказала на слуханнях у Каардынацыйнай радзе 7 лютага ў Варшаве.

Яна запэўніла, што будзе “толькі за”, калі з’явіцца магчымасць “арганізаваць агульнанацыянальныя выбары прэзідэнта, лідара дэмакратычнай апазіцыі, кіраўніка [Аб’яднанага] пераходнага кабінета”.

“Пакуль мяне слухаюць беларусы, пакуль мяне чуюць нашы замежныя партнёры, давяраюць, з намі працуюць, я буду знаходзіцца там, дзе я знаходжуся”, — абвясціла Ціханоўская.

У Варшаве праходзяць слуханні Святланы Ціханоўскай у КР
Арцём Брухан
У Варшаве праходзяць слуханні Святланы Ціханоўскай у КР
У Варшаве праходзяць слуханні Святланы Ціханоўскай у КР

Беларускае Радыё Рацыя