BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці беларусаў у Беларусі і па-за яе межамі

У цэнтры Варшавы ля помніка Каперніка прайшла чарговая акцыя, прысвечаная салідарнасці беларусаў у Беларусі і па-за яе межамі. Паводле намесніка кіраўніка Аб´яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, спецслужбы Беларусі працуюць на раз’яднанне грамадства.

Але трэба, каб у народа хапіла мудрасці не паддацца на іх правакацыі, – кажа арганізатар акцыі, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі» і грамадскай арганізацыі «Беларусы Варшавы» Васіль Плешкуноў:

– У апошнія гады мы назіраем за павелічэннем падзелу сярод беларусаў на тых, хто находзіцца ў Беларусі, і на тых, хто апынуўся за яе межамі. Гэты падзел ствараецца штучна і падаграваецца, каб паслабіць і раз’яднаць беларускае грамадства.

Павел Латушка, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік НАУ: Сколькі б рэжым не спрабаваў падзяліць беларусаў, яму гэта не ўдасца. Я думаю, што і беларусы, якія за мяжой, як і беларусы ўнутры краіны, яны любяць сваю Бацькаўшчыну, любяць сваю Радзіму.

І змагаюцца за яе, як могуць, кажа Павел Латушка.

Акцыя скончылася традыцыйным агульным фотам. Яе ўдзельнікі пэўны час абмяркоўвалі між сабой захоп спецслужбамі былога каліноўца Васіля Верамейчыка і план па яго вызваленні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя