Удзельнікі акцыі – прадстаўнікі ініцыятывы «Ультыматум для Лукашэнкі» і Моладзевага Хаба (Беларускай прасторы «Робім разам») сабраліся ля будынка Амерыканскай амбасады, каб выказаць падтрымку палітыцы ЗША ў дачыненні да Беларусі.

Мітынгоўцы падкрэслілі важнасць перамоў з рэжымам Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі, кажа удзельнік акцыі Анатоль Фёдараў:
-Каманда Трампа паказала зацікаўленасць да гэтага пытання і зрабіла пэўныя крокі. Канешне, недастатковыя. Трэба большыя намаганні. І таму мы вырашылі звярнуцца да гэтай каманды, накіраваны адпаведныя лісты, падпісаліся 32 Нобелеўскія лаўрэаты. І гэты ліст таксама накіраваны да трампаўскай каманды. Аднак, адных лістоў недастаткова.
Анатоль Фёдараў лічыць, што міжнародная падтрымка, у тым ліку з боку ЗША, з’яўляецца ключавым фактарам для дасягнення пераменаў у краіне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






