
26 чэрвеня ў цэнтры Варшавы на акцыі-сустрэчы з вызваленым з турмы беларускім блогерам і палітычным актывістам Сяргеем Ціханоўскім, мужам Святланы Ціханоўскай, беларусы ўбачылі моцнага, харызматычнага чалавека, які можа павесці за сабой, які цвёрда настроены знесці рэжым, калі ў гэтым яму дапамогуць беларусы.
Гаворыць Сяргей Ціханоўскі:
– Мы вызваляем нашых палітзняволеных бліжэйшым часам, паказваем, што мы адзіныя, паказваем, што нас шмат ва ўсіх гарадах, ва ўсіх краінах. І наступны момант – усе планы адразу не трэба расказваць.
Вялікі натоўп беларусаў, якія прыйшлі на сустрэчу пад бел-чырвона-белымі сцягамі, быў узрушаны размовамі Сяргея, і ў канцы сустрэчы у людзей свяціліся вочы, падняўся баявы запал як у 2020, гавораць удзельнікі акцыі:
– Гэта вельмі выдатна, што ён пасля такіх турбот, такіх цяжкіх выпрабаванняў і да гэтай пары мае энергію, запал. Неверагоднай моцы чалавек.
– Хачу сказаць, што гэта на самой справе натхняе, Сяргей – супер, мы ў яго верым, ён зараджае энергіяй
Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што працягне паездкі па гарадах і краінах для сустрэч з беларусамі, ён папрасіў усіх беларусаў прыходзіць на сустрэчы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:









***
Акцыя-сустрэча з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі ля помніка Каперніка прайшла на адным уздыху, хоць доўжылася паўтары гадзіны. Сяргей выступаў з уздымам, з яго біла энергія, яго віталі беларусы, што прыйшлі на сустрэчу. Калі гаварыў пра катавальныя ўмовы для палітвязняў у турмах, на вачах выступілі слёзы.
Выступалі таксама намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка і спікер КР Арцём Брухан, былыя палітвязні Алег Кулеша і Антаніна Канавалава, былы ваяр ВСУ Аляксандр Сахарук.
Людзей прыйшло шмат са сцягамі, плакатамі. Выступалі таксама дудары і Вольны хор. Галоўныя словы Ціханоўскага з яго выступу “Я зламаю гэты рэжым, калі вы мне дапаможаце!”.












Беларускае Радыё Рацыя