BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла сустрэча Анджэя Дуды і Дональда Туска

Фота: Agencja Wyborcza.pl

На фоне палітычнага крызісу ў Польшчы, які паўстаў на фоне змены ўраду пасля парламенцкіх выбараў 15 кастрычніка, прайшла сустрэча прэзідэнта Анджэя Дуды і прэм’ер-міністра Дональда Туска.

Перад сустрэчай у прэзідэнцкім палацы ў Варшаве палітыкі паціснулі адзін аднаму руку і зрабілі супольны здымак для медыя. Пасля пачалася размова. Пасля сустрэчы прэзідэнт Анджэй Дуда выступіў з заявай. Ён адзначыў напружаную сітуацыю ў Генеральнай пракуратуры Польшчы, і заклікаў да таго, каб прытрымлівацца Канстытуцыі.

Таксама прэзідэнт заклікаў вызваліць з арышту двух палітыкаў ПіС Вонсіка і Камінскага, якія былі асуджаныя на два гады за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Прэзідэнт Дуда не падтрымаў змены ў дзяржаўных медыя, якія ўводзіць новы ўрад.

Сярод іншых тэм – тэмы бяспекі і міжнародныя пытанні, вайна ва Украіне.