
Цёплая вопратка і зімовыя аксэсуары, біжутэрыя з нацыянальным арнаментам, ежа на розны смак, атмасферныя свечкі ды іншыя вырабы для дому. Усё гэта можна было набыць на беларускім Арт-маркеце, які адбыўся ў Варшаве.
Ён стаў першым у новым 2024-м годзе.
Як прайшло мерапрыемства, распавялі арганізатаркі падзеі Марыя Кашапава і Любоў Шыбаршына:
– Першы Арт-маркет у новым годзе – гэта заўсёды першы. Гэта новы сезон, які адкрываецца. Удзельнікі настойвалі на тым, каб у студзені быў маркет, бо для іх гэта таксама важнае адкрыццё сезону. Уступіць у новы год з новымі вырабамі, сустрэцца адзін з адным, паразмаўляць. Маркет маленькі, але тым не менш мы радыя, што яго правялі. Для нас гэта першае маленькае свята ў новым годзе.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Наступны арт-маркет адбудзецца 11-га лютага. Пляцоўка застанецца нязменнай: беларускі клуб у Варшаве Scena Chmielna.














Беларускае Радыё Рацыя






