У Варшаве прайшоў марш «Не мой выбар», арганізаваны беларусамі. А 12-й гадзіне ўдзельнікі сабраліся на Plac Trzech Krzyży ў цэнтры горада.

Шэсце рушыла каля помніка Мікалаю Каперніку і Кракаўскае прадмесце да Замкавай плошчы.

Сярод удзельнікаў былі лідары дэмакратычных сіл: Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Анжаліка Мельнікава.

Асноўнай падзеяй маршу стаў разгорнуты на вуліцы Новы Свет 330-мятровы бел-чырвона-белы сцяг, які стаў сімвалам салідарнасці і нязгоды з правядзеннем так званых «выбараў» у Беларусі.
Расправядае суарганізатар мерапрыемства, выконваючы абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага Кабінету Павел Баркоўскі:
— Беларусы, нягледзячы на суровыя выпрабаванні, нягледзячы на расчараванні і выклікі, які кожны год перад намі ставяць, усё ж такі знаходзяць у сабе сілы збірацца разам і разам з вялікім нашым нацыянальным сцягам хадзіць па вуліцах Варшавы, каб паказаць і сабе, і астатнім, што Беларусь жыве, што Беларусь не памерла. Гэта вельмі важна для нас саміх гэта адчуваць і перадаваць гэты сігнал туды ў Беларусь, каб яны адчувалі, што Беларусь жыве.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Таксама ў падзеі прынялі ўдзел музыкі, сярод іх – дударская частка гурта Lity Taler, Алесь Дзянісаў (Dzieciuki) і Піт Паўлаў.






















Беларускае Радыё Рацыя, Варшава