BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдуць слуханні прадстаўнікоў Кабінета перад КР

7 і 8 жніўня ў Варшаве адбудуцца слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінету перад Каардынацыйнай Радай. Яны будуць доўжыцца цягам поўных працоўных дзён.

спікер КР Арцём Брухан

Арцём Брухан

Пра тое, чаго чакаць ад падзей, распавёў спікер КР Арцём Брухан:

-Прадстаўнікі будуць справаздачыцца і адказваць на пытанні фракцыяў КР. І таксама ў канцы другога дня выступіць Святлана Ціханоўская і таксама адкажа на пытанні дэлегатаў КР. Па выніках гэтых слуханняў будуць падрыхтаваныя рэкамендацыі для прадстаўнікоў па іх працы. Таксама будзе агульнае галасаванне па прыняцці ці не прыняцці справаздачы АПК.

Акрамя таго, на канале КР плануецца анлайн-трансляцыя, падчас якой усе ахвочыя змогуць задаць свае пытанні.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя