15 чэрвеня 2025 года ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя пра будучыню Беларусі ў кантэксце глабальных пераўтварэнняў — канферэнцыя Reshape 2025.

Падзея збярэ каля 150 прадстаўнікоў з розных сфер — грамадска-палітычнай, сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі — каб абмеркаваць сучасны стан і перспектывы развіцця дэмакратычнай Беларусі.
Арганізатары заклікаюць не прапусціць магчымасць «пераасэнсаваць нядаўняе мінулае, абмеркаваць цяперашнія выклікі і разам уявіць, якой можа стаць Беларусь у наступныя гады».