BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве расследуюць уплывы афіцыйных Менску і Масквы

Кіраўнік службы контрвыведкі Польшчы генерал Яраслаў Стружык узначаліць камісію для расследавання расейскага і беларускага ўплыву ў перыяд з 2004 да 2024 году.

Foto: Tomasz Jastrzebowski/REPORTER / East News

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Склад камісіі пакуль ня вызначаны. Мяркуецца, што ў яе ўвойдуць ад 9 да 13 чалавек з польскіх Міністэрстваў нацыянальнай абароны, замежных спраў, лічбавых спраў, фінансаў, дзяржаўных актываў, а таксама культуры і нацыянальнай спадчыны, бо, як адзначыў Туск, камісія «павінна вывучыць магчымы ўплыў на СМІ». Туск адзначыў, што будзе чакаць першай справаздачы камісіі пасля чэрвеньскіх выбараў у Еўрапарламент, каб «ня змешваць працу камісіі з перадвыбарнай кампаніяй».

Беларускае Радыё Рацыя