Вялікая дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай правяла некалькі дзён у Злучаных Штатах Амерыкі. У Вашынгтоне адбылася першая сесія Стратэгічнага дыялогу ЗША і беларускіх дэмакратычных сілаў.
Што гэта такое і ці зможа ў чымсьці дапамагчы беларусам Амерыка, гаворыць прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі па замежных справах Валерый Кавалеўскі:
– Гэты фармат унікальны для ЗША. Паводле нашай інфармацыі, прыкладна 50 краін карыстаюцца такімі стратэгічнымі дыялогамі з ЗША, але сярод іх няма ніводнай такой структуры, падобнай да беларускіх дэмакратычных сілаў. Гэта скамбінаваная дэлегацыя прадстаўнікоў палітычных структураў і грамадзянскай супольнасці. І ўпершыню гэты стратэгічны дыялог праходзіць з недзяржаўнай арганізацыяй.
У першым дыялогу абмяркоўваюцца пытанні правоў чалавека і шляхі вызвалення палітзняволеных, развіццё прыватнага сектару Беларусі, пагрозы суверэнітэту Беларусі з боку Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: АПКБ