1424-ы дзень вайны. У камандзе амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа абмяркоўваюць стварэнне “Рады міру” па Украіне на ўзор мадэлі для Газы. Пра гэта піша Financial Times.

Па словах крыніцы выдання, у Раду могуць увайсці прадстаўнікі Украіны, Еўропы, НАТА і Расеі. Орган павінен кантраляваць выкананне 20-пунктнага мірнага плану і выступаць гарантам дамоўленасцяў.
Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што ў адміністрацыі Трампа разглядаюць гэты механізм як магчымую альтэрнатыву ААН. Прытым, ЗША пакуль не ўдакладнялі, ці будзе Рада падпарадкоўвацца нейкаму шырэйшаму міжнароднаму органу. На першым этапе функцыі плануецца абмежаваць маніторынгам канкрэтнага мірнага пагаднення.
Беларускае Радыё Рацыя






