BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вашынгтоне праходзіць саміт, прысвечаны 75-й гадавіне заснавання NATO

Фота: prezydent.pl

У Вашынгтоне праходзіць саміт, прысвечаны 75-й гадавіне заснавання NATO. Кіраўнікі краінаў і ўрадаў сяброў NATO выпусцілі сумесную Дэкларацыю. У пункце 24 Дэкларацыі згадваюць Беларусь, а менавіта тое, што яна працягвае спрыяць вайне, робіць сваю тэрыторыю даступнай. А Расея працягвае паглыбляць палітычны і вайсковы ўплыў на Беларусь, уключна з разгортваннем сваіх тэхнікі і персаналу ў краіне. Гэта мае свой негатыўны ўплыў на стабільнасць рэгіёну.

Таксама ў пункце 19 Беларусь згадваецца ў кантэксце расейскай ядзернай рыторыкі.

“Мы асуджаем безадказную ядзерную рыторыку і прымусовую ядзерную сігналізацыю Расеі, у тым ліку абвешчанае размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, якія дэманструюць пазіцыю стратэгічнага запалохвання”, – адзначаецца ў Дэкларацыі.

У дакуменце аўтары называюць арганізацыю «наймацнейшым альянсам у гісторыі», адзначаюць прыняцце ў арганізацыю новых сяброў — Фінляндыі і Швецыі.