У Вашынгтоне прайшоў дзень сустрэч, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі.

Найважнейшай ён назваў перамовы з Джонам Коўлам, дарадцам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і спецыяльным паслом у пытаннях Украіны і Беларусі. «Коўл дамовіўся аб чарговых партыях вызвалення палітвязняў, у тым ліку палякаў і беларускіх супрацоўнікаў „Белсату“ з рук Лукашэнкі», — адзначыў Басацкі.
Польскі палітык заявіў, што варта спадзявацца на добрыя навіны неўзабаве.






