BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ватыкане пачалася цырымонія інтранізацыі новага папы Рымскага Льва XIV

У Ватыкане пачалася інтранізацыйная імша новага Папы Рымскага Льва XIV. Пантыфік ужо з’явіўся перад вернікамі, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра.

Фота: AP Photo / Andrew Medichini

У NBC News удакладнілі, што цырымонія інтранізацыі працягнецца каля дзвюх гадзін. Яна будзе ўключаць імшу і некалькі папскіх рытуалаў, такіх як уручэнне пярсцёнка рыбака, накладанне палію і ўшанаванне кардыналамі.

На ўрачыстасць прыехалі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з жонкай і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка.