Улады Венесуэлы абяцаюць вызваліць «значную колькасць» палітзняволеных. Пра гэта паведаміў спікер Нацыянальнай асамблеі краіны Хорхе Радрыгес. З ягоных слоў, найбліжэйшыя некалькі гадзін плануецца вызваленне як венесуэльскіх, так і замежных грамадзян, паведамляе Reuters.

Хорхе Радрыгес адзначыў, што гэтая мера, якую неаднаразова патрабавала апазіцыя, з’яўляецца актам міру. Ён таксама падкрэсліў, што рашэнне прымаецца аднабакова і без узгаднення з іншымі бакамі.
Пакуль дакладна невядома, каго менавіта вызваляць, але Міністэрства замежных спраў Іспаніі ўжо паведаміла, што сярод вызваленых будуць іспанскія грамадзяне.
Кіраўнік МЗС Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс назваў гэта «вельмі пазітыўным крокам» з боку венесуэльскіх уладаў.
Паводле звестак праваабаронцаў, зараз у Венесуэле ад 800 да 900 палітычных зняволеных.






