На мітынгу ў сталіцы краіны, Каракасе ў суботу таксама прысутнічала лідарка апазіцыі Марыя Карына Мачада, якая да гэтага доўгі час хавалася на тэрыторыі краіны, баючыся арышту.

Марыя Карына Мачада паабяцала прысутным да канца змагацца супраць новага прэзідэнцкага тэрміна Нікаласа Мадуры і заявіла, што людзі не сыдуць з вуліц.
Мачада таксама заклікала венесуэльскіх сілавікоў перайсці на бок апазіцыі.
Крыніца: Хартыя 97





