BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У верасні пройдзе II Кангрэс па беларускіх палітзняволеных

Кангрэс #WithoutJustCause — гэта двухдзённая сустрэча арганізацыяў, ініцыятываў, палітзняволеных і іх сем’яў, праваабаронцаў, актывістаў і актывістак. Мэта — сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў.

Мерапрыемства арганізаванае Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі пры падтрымцы фонду Rosa Luxemburg Stiftung.

Першы дзень Кангрэса намечаны на 26 верасня ў Варшаве й будзе прысвечаны: агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі; новым тэндэнцыям у палітычных рэпрэсіях; працы палітычных структураў па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных.

Другі дзень Кангрэса адбудзецца 28 верасня ў Познані і стане пляцоўкай для сустрэч, агучвання ідэяў і праблем, дамаўлення і пошуку рашэнняў. У праграме Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі заяўленыя дыскусіі, кірмаш ініцыятываў і выступы-прэзентацыі.