BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У верасні Украіна можа страціць Пакроўск

Расейскія войскі наступаюць у напрамку Пакроўска Данецкай вобласці. Ужо ў верасні Украіна можа яго страціць, піша The Telegraph.

Украінскі Цэнтр абаронных стратэгій прагназуе, што расейцы, верагодна, дойдуць да горада да сярэдзіны верасня. Гэта не вельмі добрая навіна для Украіны, падкрэсліваюць аўтары артыкула.

Пакроўск – стратэгічны вузел, праз які праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі, забяспечваючы жыццядзейнасць украінскага гарнізона, які ўтрымлівае фронт на іншых участках Данецкай вобласці. Самая прамая дарога паміж Пакроўскам і Канстанцінаўкай ужо занадта небяспечная для выкарыстання і, верагодна, будзе зачынена ў бліжэйшыя дні ці тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikimapia.org