23 і 24 лютага ў Вільні ў вочным фармаце пройдзе 12-ы Форум вольнай Расеі. У мерапрыемстве прымуць удзел расейскія палітыкі, эксперты і журналісты, а таксама прадстаўнікі Украіны і актывісты з Беларусі.
Кажа ўдзельніца і Сябра Рады Форума Яўгенія Чырыкава:
– Наш форум прымеркаваны да другой гадавіны агрэсіўнай вайны пуцінскай Расеі супраць Украіны. Гэты форум будзе ў многім пра тое, як дапамагчы Украіне выстаяць. Форум арганізоўваў спецыяльны аўкцыён для падтрымкі добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, расейскіх добраахвотнікаў. Ёсць і цудоўны Полк імя Кастуся Каліноўскага. Таксама частку грошай мы сабралі і для палка Каліноўскага. Можа быць, мы абмяркуем і сітуацыю з тым, як Україна недаатрымлівае зброю. Без перамогі Украіны свабоды Расеі дакладна не будзе.
Форум вольнай Расеі – найбуйнейшая пляцоўка расейскай апазіцыі, заснаваная ў 2016 годзе. Форум выступае за рашучую перамогу Украіны над Расеяй і вызваленне ўсіх украінскіх тэрыторый. У 2023 годзе расейская Генпракуратура прызнала Форум вольнай Расеі «непажаданай арганізацыяй».
Удзел у форуме возьмуць вядомыя расейскія апазіцыянеры, грамадскія дзеячы, палітолагі, журналісты. Сярод заяўленых удзельнікаў Гары Каспараў, Генадзь Гудкоў, Альфрэд Кох, Яўген Кісялёў, Дзмітрый Арэшкін, Леанід Гозман, Сяргей Аляксашанка, Міхаіл Круціхін, Ілья Панамароў, Юрый Фельшцінскі, Ігар Якавенка, Ігар Эйдман, Міхаіл Шэйтэльман і многія іншыя вядомыя асобы.
Адкрые Форум кіраўнічка лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Цэнтру грамадзянскіх свабодаў Аляксандра Матвійчук (Украіна). Мадэратарам панэлі, прысвечанай журналістыцы, будзе прадстаўніца Беларусі Наталля Радзіна.
Прамая трансляцыя будзе даступна па спасылках:
Дзень першы – https://www.youtube.com/watch?v=cnScyvd0TRg
Дзень другі – https://www.youtube.com/watch?v=lSaGXMploPA
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя