Як адзначыў сябра Еўрапейскага парламенту Дайнюс Жалімас, гэтая канферэнцыя павінна быць актуальнай не толькі для Беларусі і Літвы, але і для ўсёй міжнароднай супольнасці.
Таксама Жалімас пракаментаваў вынікі канферэнцыі — галоўнае, што на адной пляцоўцы сабраліся ўсе зацікаўленыя асобы:
-Па-першае, грамадзянская супольнасць, як Літвы, так і Беларусі, па-другое, пацярпелыя ці іх прадстаўнікі, якія адным ці другім чынам пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Па-трэцяе, гэта пракуратура, якая вядзе следства, яны таксама маглі пачуць меркаванні, як і саміх ахвяраў злачынстваў, так і грамадства, і чакання здзяйснення такога правасуддзя. Чацвёртае, гэта палітыкі, міністры, прадстаўнікі выканаўчай улады, якія насамрэч прымаюць такія рашэнні па санкцыях.
Канферэнцыю па пытаннях адказнасці за злачынствы ў Беларусі правёў Цэнтр права і дэмакратыі (Justice Hub).
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Вільня