BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні прайшоў журналісцкі форум

28 беларускіх журналістаў знаходзяцца зараз за кратамі ў Беларусі. Краіна займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў. Такія лічбы агучыў кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец 18 снежня падчас журналісцкага форуму. Яго зладзілі беларускія і літоўскія журналісты разам з прадстаўнікамі літоўскай улады ў Цэнтры візітаў Сейма Літвы.

На пачатку ўсіх прывітаў спікер Сейма Літвы Юозас Олекас, які зазначыў важнасць заставацца сапраўднымі журналістамі ў такі складаны час, бо голас журналістаў – гэта голас свабоды.

Як кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, самая галоўная праблема – гэта тое, што сябры арганізацыі за кратамі, і ён спадзяецца на хуткае іх вызваленне:

-Мы ж разумеем, што кожны дзень за кратамі – гэта год, выкрэслены з жыцця. Тыя, хто выйшлі на волю, яны ж таксама сутыкаюцца з праблемамі. Па-першае, гэта нельга нават сказаць, што яны выйшлі на волю, бо гэта не зусім воля. Шмат хто з іх нават дакументаў не мае. Яны не могуць вярнуцца ў Беларусь і выбраць краіну, дзе яны могуць пражываць.

Паводле старшыні Саюза журналістаў Літвы Аўдрыса Антанайціса,  літоўскім журналістам да праблем беларускіх яшчэ далёка, але яны ў дэмакратычнай дзяржаве пратэстуюць таксама супраць замаху на свабоду слова:

-Тое, што адбываецца зарз у Літве, гэта крыху нязвыкла для Літвы, бо набыло даволі вострае гучанне. І гэта зразумела па тым, што ўсё ж такі грамадскі вяшчальнік – гэта вельмі важнае звяно ў грамадскім полі свабоднага слова. Але гэта толькі адно звяно, але ёсць звяно і другое, і бюджэтнае фінансаванне, якое ўсё ж такі вельмі вялікае.

Напрыканцы беларуска-літоўскага журналісцкага форуму адбылася цырымонія ўручэння прэміі “Надзея Свабоды”. Сёлета яе атрымаў былы палітвязень, галоўны рэдактар “Рэгіянальнай газеты” Аляксандр Манцэвіч.

Цалкам матэрыял:

Алег Агееў намеснік старшыні БАЖ
Алег Агееў намеснік старшыні БАЖ
Даніюс Радзявічус інспектар па журналісткай этыцы Літвы
Даніюс Радзявічус інспектар па журналісткай этыцы Літвы
Прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Майя Север
Прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Майя Север
Спікер Сейма Літвы Юозас Олекас
Спікер Сейма Літвы Юозас Олекас
Старшыня Саюза журналістаў Эстоніі  Хеле Ційкмаа
Старшыня Саюза журналістаў Эстоніі Хеле Ційкмаа

Беларускае Радыё Рацыя