BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні прэзентавалі Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням

Святлана Ціханоўская прэзентавала ў Вільні Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням. Мерапрыемства прайшло ў фармаце прэс-канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў арганізацый дапамогі. Ціханоўская заявіла, што сёння дапамога патрабуецца як былым палітвязням, так і сем’ям палітвязняў. Найперш яна павінна аказвацца тым, хто знаходзіцца ў Беларусі.

“Гуманітарны фонд будзе такім «кошыкам», куды ўсе, каму неабыякавая Беларусь, змогуць ахвяраваць. Гэта можа быць і ўрад, і міжнародная арганізацыя, і мецэнат. Гэты фонд ствараецца ні ў якім разе не замест цяперашніх праграм дапамогі, а ў дадатак да іх” – адзначыла палітык.

Кіраванне фондам будзе ажыццяўляцца калектыўна. Рашэнне пра накіраванне сродкаў маюць прымаць праваабаронцы і гуманітарныя ініцыятывы. Будзе і назіральная рада ў складзе экспертаў, прадстаўнікоў медыя-супольнасці і замежных дыпламатаў. Заяўлена, што ўжо пацверджаныя ўнёскі ў фонд на 1,4 мільёна еўра.