BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні пройдзе канферэнцыя «Беларусь – Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці»

Заўтра, 2 снежня, у Вільні запланаваная канферэнцыя «Беларусь – Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.

Мяркуецца, што мерапрыемства стане платформай для дыялогу, у якім палітыкі, даследчыкі, культурныя дзеячы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмяркуюць ключавыя пытанні еўрапейскай будучыні Беларусі, барацьбу з дэзінфармацыяй і ўмацаванне беларуска-літоўскіх адносінаў.

Да канферэнцыі таксама далучацца Святлана Ціханоўская і першы віцэ-спікер Сейма Літвы Юозас Олекас. 

Нагадаем, што паводле літоўскага Дэпартамента міграцыі, за 2023 год 1644 беларусы былі прызнаныя «пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы». У гэты спіс траплялі людзі, якія, хоць і даўно, але служылі ў войску, памежнікамі, ратавальнікамі ў МНС ці па размеркаванні працавалі на Беларускай АЭС.