У Вільні ў вочным фармаце распачаўся 12-ы Форум вольнай Расеі. Адкрывае працу Форума панэль, прысвечаная праваабаронцам і пытанням вызвалення палітзняволеных.

Паралелі паміж Беларуссю і Расеяй правёў мадэратар панэлі, палітык і былы палітвязень Данііл Канстанцінаў:
– Калі казаць пра суадносіны расейскага і беларускага досьведаў, я б іх падзяліў. Мне здаецца, што пры ўсім падабенстве сітуацыя розная. Я думаю, што ёсць сэнс прасіць еўрапейскіх палітыкаў уплываць на Аляксандра Лукашэнку. Пры ўсёй яго тыранічнасці і вонкавай спакойнасці, мне ўяўляецца, што ён не так ужо схільны ігнараваць усе гэтыя сігналы. Павінен быць комплекс жудасных мер, санкцый, якія павінны на яго ў гэтым пытанні ўплываць. А вось Пуцін ужо зусім не арыентуецца на захад.
Форум вольнай Расеі – найбуйнейшая пляцоўка расейскай апазіцыі, заснаваная ў 2016 годзе.
У мерапрыемстве прымаюць удзел расейскія палітыкі, эксперты і журналісты, а таксама прадстаўнікі Украіны. Асобную панэль правядзе галоўны рэдактар незалежнага партала Хартыя’97 Наталля Радзіна.
Прамая трансляцыя будзе даступна па спасылках:
Беларускае Радыё Рацыя





