BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні размесцяць  інфармацыйны пункт Рады Еўропы па Беларусі


Улады Літвы «будуць рады» размясціць у Вільні «інфармацыйны пункт Рады Еўропы па Беларусі», заявіў падчас выступу перад Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы (ПАРЭ) у Страсбургу міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс. Паводле яго слоў, такое рашэнне адпавядае палітыцы Літвы, якая аказвае пастаянную падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і праваабаронцам з Беларусі. 

У сваім выступе Ландсбергіс таксама заклікаў да «рэальных дзеянняў» у дачыненні да Расеі. Па перакананні дыпламата, «палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Расеі і яе саўдзельніцы Беларусі» павінны панесці адказнасць за агрэсію супраць Украіны.

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў і надалей «прымаць крокі па абароне ўкраінскіх дзяцей», якія сутыкаюцца з дэпартацыяй і незаконнымі усынаўленнямі, «накіраванымі на сціранне іх нацыянальнай ідэнтычнасці».