У Вільні падчас мерапрыемстваў у памяць паўстання 1863—1864 гадоў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з прамовай, у якой асабліва звярнуўся да беларусаў.

У мерапрыемстве, акрамя Зяленскага, прынялі ўдзел прэзідэнты Літвы Гітанас Наўседа і Польшчы Караль Наўроцкі і прадстаўніца беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская.
Cябра Каардынацыйнай рады Беларусі Андрэй Курэйчык каментуе прамову:
– Гэтыя словы адлюстроўваюць самую галоўную думку – што ўсё трэба рабіць у свой час. Калі б беларусам у 2020 годзе сур’ёзна дапамаглі, каб змяніць уладу, то не было б вайны. Украіна паказала такі свой жэст падтрымкі Святлане Ціханоўскай. Усё ж такі захоўваюцца пэўныя прынцыпы, гэта вельмі значная каштоўнасць. Таму дзякуй Зяленскаму, нягледзячы на тое, што ў яго ў самога процьма праблем у краіне.
Падчас прамовы Уладзімірам Зяленскім былі закранутыя пытанні сучасных пагроз з тэрыторыі Беларусі, яе залежнасці ад Расеі і ролі беларускіх добраахвотнікаў, якія дапамагаюць Украіне. Зяленскі падкрэсліў, што адзінства народаў цэнтральнай Еўропы — украінцаў, палякаў, літоўцаў і беларусаў — з’яўляецца ключом да іх незалежнасці і бяспекі.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота Офіс Ціханоўскай, V_Zelenskiy_official / Telegram.






