BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вялікабрытаніі стартуе новы раунд перамоваў па Украіне

23 красавіка ў Вялікабрытаніі стартуе новы раунд перамоваў па Украіне. Пра гэта праінфармаваў дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка са спасылкай на крыніцы.

 Фота: © Getty Images

На сустрэчы будуць прадстаўнікі заходніх краін і афіцыйнага Кіева. Як адзначыў Ганчарэнка, “гэта менавіта тыя кансультацыі, згодна з якімі павінна быць дасягнута агульная пазіцыя Украіны-Еўропы-Брытаніі і ЗША, і далей гэта пазіцыя будзе перададзена Расеі”.

Актывіст антываеннага камітэта ў Швецыі “Russians Against War” Аляксей Карых выказаў сумневы адносна таго, наколькі перамовы пра заканчэнне вайны сапраўдныя, бо Украіна і Расея паміж сабой не размаўляюць:

-Калі мы гаворым не пра нейкі паўнавартасны мір, не пра ўстойлівы мір, то нейкія дамоўленасці ў гэтым годзе, канешне, могуць быць дасягнутыя. Гэта мажліва. Але калі мы гаворым пра нешта завершанае, пра тое, што прывядзе да таго, што жыццё ўкраінцаў ва Украіне наладзіцца, гэта ў гэтым годзе малаверагодна.

Як паведамлялася, адміністрацыя Дональда Трампа зрабіла шэраг прапаноў для заканчэння вайны ва Украіне, уключаючы прызнанне анексіі Крыму Расеяй і адмову Кіева ад перспектывы далучэння да НАТА. Кіеў мусіць адказаць на гэтыя ініцыятывы на сустрэчы ў Лондане, піша WSJ. Сярод іншых ініцыятыў — перадача Запарожскай АЭС пад кантроль ЗША і магчымасць яе выкарыстання для забеспячэння электраэнергіяй як падкантрольных Украіне тэрыторый, так і акупаваных Расеяй. Паводле дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа, калі прагрэс у перамовах не будзе дасягнуты цягам бліжэйшых тыдняў, Вашынгтон можа прыпыніць сваю дыпламатычную актыўнасць у гэтым кірунку.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя