BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У выбарчую камісію КР падаліся 9 спісаў: два ўжо зарэгістраваныя

Выбарчая камісія Каардынацыйнай Рады завяршыла прыём дакументаў для ўдзелу ў выбарах 4-га склікання. Усяго паступілі заяўкі ад дзевяці выбарчых спісаў.

Старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька адзначыла, што працэс ідзе ў штатным рэжыме:

– Новыя спісы мы ўжо прымаць не можам. Зараз пачынаецца праца па верыфікацыі тых спісаў, якія падалі. На дадзены момант у нас падаліся дзевяць спісаў. Два спісы ўжо зарэгіставаныя. Гэта спіс «Еўрапейскі выбар» Валерыя Мацкевіча ў складзе 17-ці чалавек, і спіс «Закон і правапарадак», лідар Сяргей Макар, там 12 чалавек. Агітацыя ўжо па сутнасці пачалася.

Па словах Алены Прыходзькі, наступным этапам выбарчай кампаніі стала перадвыбарчая агітацыя, у тым ліку на новай лічбавай платформе «Тры Сланы», якая ўжо працуе як асноўная пляцоўка для камунікацыі з выбаршчыкамі.

Тры сланы

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя