BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У выбарчую камісію КР паступілі дакументы ад шасці спісаў: ідзе праверка

Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады атрымала дакументы на рэгістрацыю ад шасці выбарчых спісаў. Усе яны на дадзены момант праходзяць праверку.

Як адзначыла старшыня камісіі Алена Прыходзька, працэс уключае аналіз адпаведнасці пададзеных дакументаў патрабаванням, у тым ліку, праверку складу спісаў і выканання ўсталяваных нормаў:

– Спіс “Еўрапейскі выбар”, 17 чалавек, лідар – Валер Мацкевіч. Спіс “Законы і правапарадак”, 12 чалавек, лідар – Сяргей Макар. Кааліцыя “Латушка і Рух “За Свабоду”, 38 чалавек, лідары – Павел Латушка і Юрый Губарэвіч. Спіс “Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”, 12 чалавек, лідар – Юрась Зянковіч. Спіс “Аб’яднаная грамадзянская платформа”, 22 чалавекі, лідар – Мікалай Казлоў. Спіс “Хопіць баяцца”, 13 чалавек, лідар – Таццяна Мартынава.

Па словах Алены Прыходзькі, пакуль рашэнні аб рэгістрацыі або адмове не прынятыя. Падача дакументаў і рэгістрацыя выбарчых суб’ектаў для ўдзелу ў выбарах 4-га склікання Каардынацыйнай рады працягваюцца да 31 сакавіка, 00:00 па менскім часе.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя