BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“У Захада ёсць усе магчымасці змяніць хаду гэтай вайны”

Госць Рацыі – журналіст Яўген Валошын, журналіст, аўтар ютуб-канала “Рацыя” і “Пара”.

РР: Пачнем нашую размову з Уладзіміра Пуціна, пра канферэнцыю, якую ён сёння даваў, адказваў на пытанні расейцаў. У тым ліку ён агучыў, што гатовы да нейкіх перамоваў з Украінай без папярэдніх нейкіх умоваў. Што б гэта значыла ці сапраўды Пуцін рыхтуецца да сканчэння вайны ў 2025 годзе?

Яўген Валошын: З майго пункту гледжання, я таксама ўрыўкамі паглядзеў гэтую канферэнцыю, агідна глядзець на гэтыя крыўлянні Пуціна, на гэтыя хітрыкі і г.д. Я мяркую, што не трэба шукаць нейкі патаемны сэнс, з Расеяй усё гранічна зразумела пасля ўсяго таго, што яны нарабілі. З імі мажліва размаўляць толькі мовай сілы, іншай мовы яны не разумеюць. А калі не мовай сілы, то яны маюць пасіянарную сілу, вось гэтыя орды расейскай галечы, якая гатовая ўсё знішчаць. І тады знішчаюць яны.

РР: І паўночна-карэйская яшчэ ў дадатак.

Яўген Валошын: Паўночна-карэйская ды іншыя дададуцца, калі толькі даць слабіну. Таму ключавое пытанне тут – фактар Захаду, як павядзе сябе Захад.

Вось інаўгурацыя Трампа  – ёсць надзея, ці будзе пералом, ці ўсё яшчэ магчыма зрабіць, каб змяніць сітуацыю, таму што сённяшняя сітуацыя пагражае ўсяму цывілізаванаму свету, і ў тым ліку Злучаным Штатам Амерыкі.

РР: На тваю думку сапраўды трэба звязваць Трампа з гэтым пераломам. Ён ужо, здаецца, засумняваўся, што ён можа за суткі пасля сваёй інаўгурацыі спыніць гэтую вайну.

Яўген Валошын: Гэта шоўмен, шмат можна чаго казаць, тут трэба казаць пра каштоўнасці. З майго пункту гледжання ўмоўна вось гэты ўрад, які быў у Амерыцы, і шматлікія ўрады ў ключавых краінах умоўна лева-ліберальныя. Я ў гэтых каштоўнасцях не бачу нічога кепскага, але любая сістэма, якая доўга існуе, пачынае дэградаваць, робіцца слабай, карупцыйныя моманты, агенты ўплыву і г.д. Расстаноўка прыярытэтаў няправільная і г.д. І вось гэты ўмоўна лева-ліберальны свет агулам апынуўся непадрыхтаваным да вось гэтага вайсковага становішча. З Трампам шматлікія звязваюць спадзевы, мы не ведаем, як гэта будзе.

РР: Няма адчування, што сілы скончыліся? Мы бачым змены настрояў ва ўкраінскім грамадстве, калі верыць сацыялагічным апытанням, людзі гатовыя да спынення вайны і замарозкі фронту на тым участку, на якім ён ёсць на сёння. Пры гэтым сіл у Расейскай Федэрацыі дастаткова, прывяду тут лічбу, якую агучыў прэсавы сакратар вайсковага згуртавання “Хортыца”, што цяпер 150 000 расейскіх жаўнераў наступае па трох лініях фронту. А ва Украіне ўсё ж такі сілы не такія моцныя. Стомленасць вайной адчуваецца.

Яўген Валошын: Зважаць на настроі ўкраінскага грамадства не варта. Людзі яны паўсюль аднолькавыя – ва Украіне, у Беларусі, у Польшчы, у ЗША. Функцыянуюць аднолькава адносна палітычнай сітуацыі і г.д. З гэтага трэба сыходзіць. Я зноў паўтаруся – важны фактар Захаду. Ёсць усе магчымасці змяніць хаду гэтай вайны. І гэтыя магчымасці – даць Украіне ўсю неабходную зброю,

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Юрась Дзяшук