BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЗША кангрэсмены выступілі ў абарону USAID

У ЗША кангрэсмены выступілі ў абарону USAID пасля блакавання працы супрацоўнікаў агенцтва.

Кангрэсмены ЗША ад Дэмакратычнай партыі выступілі супраць спробы адміністрацыі Трампа перавесці Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША (USAID) у падпарадкаванне Дзяржаўнаму дэпартаменту, ставячы пры гэтым пад сумнеў фінансаванне праграм дапамогі ва ўсім свеце, у тым ліку вылучэнне мільярдаў даляраў дапамогі на развіццё Украіны, якая змагаецца з расейскай агрэсіяй.

Заканадаўцы сабраліся каля штаб-кватэры USAID у цэнтры Вашынгтона 3 лютага, яны раскрытыкавалі тое, што яны назвалі «незаконным манеўрам» генеральнага дырэктара Tesla і SpaceX Ілана Маска, якому прэзідэнт Дональд Трамп даручыў скараціць урад.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Anadolu Agency via Getty Images