BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЗША прайшлі шматтысячныя мітынгі супраць палітыкі Трампа

28 сакавіка ў многіх гарадах ЗША прайшлі мітынгі супраць палітыкі прэзідэнта Дональда Трампа. Яны адбыліся пад лозунгам “Без каралёў” — гэта ўжо трэцяя хваля такіх акцый за апошні час.

Здымак ілюстрацыйны

Было запланавана больш за 3200 мерапрыемстваў ва ўсіх 50 штатах. Дзве папярэднія агульнанацыянальныя акцыі сабралі мільёны ўдзельнікаў.

Буйныя мітынгі прайшлі ў Нью-Ёрку, Даласе, Філадэльфіі і Вашынгтоне, аднак дзве траціны акцый “Без каралёў” адбываліся па-за межамі буйных гарадоў, паведамілі арганізатары агенцтву Reuters.

Беларускае Радыё Рацыя