Слуханні па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якія адбыліся ў Камісіі Тома Лантаса пры Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 3-га лютага, паказалі глыбокае разуменне амерыканскімі заканадаўцамі маштабу і сістэмнага характару палітычных рэпрэсій у краіне.

Пра гэта заявіў дырэктар Freedom House у Літве Віціс Юрконіс, падводзячы вынікі мерапрыемства:
-Уражанне вельмі пазітыўнае. У пазіцыі рэспубліканцаў і дэмакратаў па гэтым пытанні няма рознагалосся.
Юрконіс падкрэсліў, што абмеркаванне датычылася не толькі гуманітарнага вымярэння праблемы, але і палітычных механізмаў уздзеяння на рэжым у Менску:
-Ёсць намер працягваць дзейнасць. І як Крыс Сміт сам сказаў, што ёсць намер паехаць у Беларусь і наведаць месцы пазбаўлення волі.
Асобная ўвага на слухання, паводле Юрконіса, была нададзена эфектыўнасці еўрапейскіх і амерыканскіх санкцый як інструмента ціску. Адпаведна сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі разглядалася ў шырэйшым рэгіянальным кантэксце: у сувязі з падтрымкай Менскам расейскай агрэсіі супраць Украіны, гібрыднымі пагрозамі і транснацыянальнымі формамі рэпрэсій.
Цалкам гутарка:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай






