Суддзя Акружнога суда па акрузе Калумбія Таня Чуткан задаволіла просьбу спецыяльнага пракурора Джэка Сміта спыніць крымінальны пераслед абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па справе аб спробе адмяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, піша Бі-бі-сі.

Сміт заявіў, што справа павінна быць закрыта з-за палітыкі Міністэрства юстыцыі, якое забараняе судовае пераследаванне дзейнага прэзідэнта ЗША. Сміт вёў два расследаванні супраць Трампа — пра яго спробу адмяніць сваю паразу на выбарах 2020 года і пра абыходжанне з сакрэтнымі дакументамі. Па другой справе Сміт таксама прасіў закрыць яе. Каманда Трампа назвала гэта «вялікай перамогай вяршэнства закона».






