BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЗША заявілі, што гатовы да вайны з Кітаем

ЗША гатовыя да вайны з Кітаем, заявіў міністр абароны Піт Хегсет пасля пагрозаў з боку Пекіна ў адказ на новыя тарыфы прэзідэнта Дональда Трампа, перадае New York Post.

Фота: Shutterstock

“Мы гатовы”, – сказаў Хегсет у эфіры Fox News, каментуючы заяву Кітая аб тым, што ён “гатовы змагацца” ў любой “вайне”.

Ён падкрэсліў, што ЗША важна “быць моцнымі”.

“Тыя, хто прагне міру, павінны рыхтавацца да вайны… Вось чаму мы аднаўляем наша войска. Вось чаму мы аднаўляем стрымліванне ў духу ваяра. Мы жывем у небяспечным свеце з магутнымі, узыходзячымі краінамі з зусім іншай ідэалогіяй… Яны хутка павялічваюць свае выдаткі на абарону, сучасныя тэхналогіі, яны жадаюць выцесніць Злучаныя Штаты… Калі мы жадаем прадухіліць вайну з кітайцамі ці іншымі краінамі, мы павінны быць моцнымі”.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў маштабныя мыты на імпарт Канады і Мексікі, а таксама падвоіў мыты ў дачыненні да Кітая.

У Кітаі адрэагавалі, заявіўшы, што “гатовы змагацца да канца”: “Калі ЗША жадаюць войны, няхай гэта будзе тарыфная вайна, гандлёвая вайна або любы іншы тып вайны, мы гатовыя змагацца да канца”, паведамляе unian.net.