BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Учарашняе вызваленне – не апошняе». Ціханоўскія падзякавалі Польшчы, ЗША і ЕЗ

Святлана Ціханоўская падчас прэс‑канферэнцыі ў Вільні выказала вялікую падзяку за вызваленне 14 палітвязняў, у тым ліку свайго мужа — Сяргея Ціханоўскага.

Асаблівая ўдзячнасць прагучала на адрас ЗША, Польшчы і Літвы, якія адыгралі ключавую ролю ў гэтым працэсе:

-Падзяка Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Японіі, Швецыі. Асобная падзяка Польшчы, якая дала прытулак тысячам беларусаў у выгнанні. Якая дала пляцоўку для лабіравання інтарэсаў Беларусі на міжнароднай арэне. Асобная падзяка Радаславу Сікорскаму і Борысу Джонсану, якія ўзялі шэфства над Сяргеем Ціханоўскім у зняволенні.

Сяргей Ціханоўскі таксама выказаў падзяку, у тым ліку і Польшчы:

Я хачу падзякаваць усім дыпламатам і палітыкам Польшчы і асабіста прэзідэнту Анджэю Дуду. Таксама хачу падзякаваць Дональду Туску, які прапанаваў вылучыць мяне і Святлану на Нобелеўскую прэмію міру. Гэта мяне вельмі моцна падтрымала. Таксама я хачу асабіста падзякаваць пану Радаславу Сікорскаму за тое, што ён узяў шэфства нада мною.

У сваім выступе Ціханоўская адзначыла, што працягне змаганне за вызваленне ўсіх палітвязняў (тых, хто застаецца ў зняволенні — каля 1 150 чалавек), і заклікала да далейшай міжнароднай падтрымкі разам са ЗША і ЕЗ.

Беларускае Радыё Рацыя

фота – скрыншот з відэа прэс-канферэнцыі