BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Удар па Львове — знак пагрозы для Польшчы і краін Захаду”

У ноч на 9 студзеня расейскія войскі нанеслі серыю ракетных удараў зброяй пад назвай «Арэшнік» па тэрыторыі Украіны. Пад абстрэламі апынуліся не толькі Кіеў, але і захад краіны — Львоў і вобласць.

Фота: “Еўрарадыё”

Кажа намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расейскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў:

-Удар па Львове – гэта хутчэй пагроза Польшчы і краінам Захаду, што ва Украіне няма бяспечных гарадоў для размяшчэння таго кантынгенту, пра які заявіла кааліцыя. Расея пры неабходнасці зможа дацягнуцца да любога заходняга кантынгенту на тэрыторыі Украіны.

На гэтым фоне Грамакоў таксама выказаўся пра ініцыятыву Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі аб «Круглым стале» з уладамі Беларусі, падкрэсліўшы, што ва ўмовах вайны і нарастання пагрозаў для рэгіёну нават складаныя і неадназначныя формы дыялогу могуць мець значэнне:

-Любыя дзеянні беларусаў па аб’яднанні будуць успрымацца Украінай пазітыўна, гэта будзе спрыяць бяспецы ў рэгіёне.

У сваю чаргу, Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і бяспецы Кая Калас заявіла пра неабходнасць узмацніць санкцыі супраць Расеі пасля выкарыстання «Арэшніка» ў Львоўскай вобласці. Паводле яе, гэтая ракета — відавочная эскалацыя супраць Украіны і папярэджанне для Еўропы і ЗША.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя