BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Удава Навальнага заклікала Еўразвяз не прызнаваць вынікі выбараў у Расеі

Юлія Навальная выступіла са зваротам да Рады Еўразвязу ў замежных справах, у якім заклікала не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Расеі. 20 лютага сацсетка X «прыпыніла» дзеянне яе акаўнта.

19 лютага Юлія Навальная выступіла са зваротам да Рады Еўразвязу ў замежных справах. Тэкст звароту сёння  апублікавала каманда Навальнага. У сваім звароце ўдава Аляксея Навальнага заклікала не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у сакавіку гэтага году ў Расеі, а таксама ўвесці санкцыі супраць «давераных асобаў» і «сяброў» Уладзіміра Пуціна — паводле яе, гэта «каля 500 чалавек — знакамітасці, спевакі і акцёры, якія агітуюць за Пуціна і пры гэтым маюць нерухомасць у Еўропе».

Яна таксама папрасіла «заўсёды рабіць адрозненне паміж Пуціным і Расеяй» і заклікала дапамагаць расейцам, якія ўцякаюць у Еўразвяз ад «вайны і дыктатуры».