У Лондане 2 сакавіка прайшоў буйны еўрапейскі саміт па пытаннях бяспекі і падтрымкі Украіны. У сустрэчы ўдзельнічаў ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, які знаходзіцца з візітам у Вялікабрытаніі.

Па выніках сустрэчы, паводле агенцтва Reuters, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер зрабіў шэраг заяў. Ён сказаў, што шэраг краін заявілі аб жаданні стаць часткай еўрапейскай «кааліцыі жадаючых» для дапамогі Украіне. Пры гэтым Стармер не назваў гэтыя краіны.
Таксама ён паведаміў, што Вялікабрытанія выдзеліць 2 млрд долараў на пастаўку 5000 ракет СПА для Украіны.
Стармэр таксама заявіў, што не згодзен з тым, што Злучаныя Штаты пры прэзідэнце Дональдзе Трампе з’яўляюцца ненадзейным саюзнікам.
Канцлер Германіі Олаф Шольц сказаў журналістам пасля сустрэчы, што саюзнікі будуць сканцэнтраваныя на тым, каб забяспечыць Украіне моцнае войска, калі вайна там скончыцца, каб яна магла абараніць сябе ад любой будучай агрэсіі.
Еўропе тэрмінова неабходна пераўзброіцца, і дзяржавам-сябрам павінна быць прадстаўленая фіскальная прастора для рэзкага павелічэння выдаткаў на абарону, заявіла па выніках саміту прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.
Беларускае Радыё Рацыя






