BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уіткоф: Кіеў пагадзіўся правесці прэзідэнцкія выбары

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф распавёў аб гатоўнасці Кіева правесці прэзідэнцкія выбары ў інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану, паведамляе bbc.com.

Фота: Getty Images

«Яны ўжо пагадзіліся на гэта. Ва Украіне будуць выбары», – падкрэсліў Уіткоф.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне павінны былі адбыцца ў 2024 годзе, аднак законы краіны забараняюць праводзіць якія-небудзь галасаванні падчас дзеяння ваеннага становішча.

Галоўным пытаннем перамоваў, па заяве амерыканскага дыпламата, будзе статус захопленых Расеяй украінскіх тэрыторый, у тым ліку Крыма.

Уіткоф таксама падкрэсліў, што Украіна не будзе часткай НАТА.