BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна атрымае ад Германіі экстраную ваенную дапамогу, – Reuters

Улады Германіі ўхваляць 397 млн ​​еўра на ваенную дапамогу Украіне.

“З прычыны сітуацыі, якая пастаянна пагаршаецца, на фронце існуе сур’ёзная рызыка таго, што Украіна без сур’ёзна павялічанай матэрыяльнай падтрымкі можа пацярпець паражэнне”, – гаворыцца ў лісце нямецкіх уладаў, перадае Reuters.

У прыватнасці, у лісце Міністэрства фінансаў, пасля запыту Мінабароны, просіць бюджэтны камітэт ніжняй палаты парламента адобрыць дадатковую суму.

Дапамога павінна быць выдзелена неадкладна, каб рэалізаваць меры намечаныя на гэты год.

Выданне адзначыла, што ў 2024 годзе бюджэт нямецкай дапамогі Украіне склаў каля 8 млрд еўра.