BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна атрымае новую сістэму Patriot і авіябомбы

Украіна да лета атрымае яшчэ адну амерканскую зенітна-ракетную сістэму Patriot, якая зараз базуецца ў Ізраілі. Акрамя таго, абмяркоўваецца перадача Кіеву яшчэ адной такой сістэмы з Нямеччыны ці Грэцыі, піша  The New York Times.

Фота: ukrinform.ua

Ці было прынятае рашэнне аб пастаўцы пры адміністрацыі Дональда Трампа, не ўдакладняецца. Таксама, па дадзеных газеты, дзве з васьмі ўкраінскіх сістэм Patriot зараз знаходзяцца на рамонце.

Тым часам, Францыя плануе вырабіць і паставіць Украіне сёлета да 1200 авіябомбаў AASM Hammer, інфармуе Le Parisien. Гэтыя боепрыпасы актыўна пастаўляюцца Украіне і сталі ключавым элементам у арсенале ўкраінскіх узброеных сіл. Па дадзеных выдання, Францыя штомесяц перадае Украіне каля 50 такіх бомбаў, і хутчэй за ўсё, у далейшым, будзе перадаваць каля 100 і непасрэдна з завода, што паскорыць тэмпы паставак.