BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна атрымае новы пакет дапамогі яшчэ да саміту НАТО

Генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг заявіў, што Украіна атрымае новы пакет дапамогі яшчэ да саміту Альянсу ў Вашынгтоне. Блок значна ўзмацняе падтрымку Украіны і ўсе краіны-чальцы НАТО пагадзіліся на новыя трэніровачныя праграмы для Ваенных Сілаў Украіны і доўгатэрміновыя абавязацельствы.

Тым часам, як стала вядома, прэм’ер – міністар Вугоршчыны Віктар Орбан пасля сустрэчы ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і ў Маскве з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным прыбыў у Пекін для працягу «мірнай місіі». У Пекіне, як паведамляе агенцтва Сіньхуа Орбан сустрэўся кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам. Падрабязнасці гэтай сустрэчы пакуль не паведамляюцца.