BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна атрымала ад Еўразвязу чарговы транш

Украіна атрымала ад Еўразвязу яшчэ 4,2 млрд еўра. Пра гэта 13 жніўня паведаміў украінскі прэм’ер-міністр Дзяніс Шмыгаль. Паводле яго слоў, гэтая дапамога прадастаўлена ў рамках праграмы Ukraine Facility, піша hromadske.ua.

Атрыманыя ад Еўразвязу сродкі ўрад накіруе на сацыяльныя праграмы, гуманітарную сферу і іншыя важныя бюджэтныя праграмы. Да канца года чакаецца чарговы транш. Сёлета ЕЗ ужо прадаставіў Украіне больш за 12 млрд еўра бюджэтнай падтрымкі.

Праграма Ukraine Facility прадугледжвае фінансавую дапамогу Еўразвязу Украіне на працягу 2024-2027 гадоў у памеры 50 млрд еўра. З гэтай сумы 39 мільярдаў еўра накіруюцца ў дзяржбюджэт для ўзмацнення макрафінансавай стабільнасці.

Беларускае Радыё Рацыя